Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

18.04.2018

Аб адабрэнні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У Беларусі ў 2018 – 2019 гадах будзе рэалізаваны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі МАГАТЭ «Умацаванне патэнцыялу эксплуатуючай арганізацыі для забеспячэння бяспечнай і надзейнай эксплуатацыі АЭС». Адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб адабрэнні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі» прынята 13 красавіка 2018 года.

Актыўнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ) пачалося ў 2008 годзе пасля прыняцця рашэння аб будаўніцтве Беларускай АЭС. За дзесяцігадовы перыяд рэалізавана некалькі праграм тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ, у рамках якіх праведзена значная колькасць кансультацыйных і ацэначных місій агенцтва.

МАГАТЭ аказвае эфектыўную кансультацыйную падтрымку Рэспубліцы Беларусь, метадалагічную і тэхнічную дапамогу, дае доступ да назапашаным за гады развіцця сусветнай ядзернай энергетыкі інфармацыйных матэрыялаў па шырокаму спектру пытанняў. Супрацоўніцтва з агенцтвам будуецца зыходзячы з найбольш актуальных пытанняў для рэспублікі на дадзеным этапе.

Зыходзячы з важнасці станаўлення РУП «Беларуская АЭС» як эксплуатуючай арганізацыі, прынята адпаведная пастанова Ўрада.

Чытаць 1169 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы