Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

25.05.2017

Школьніцы з Астраўца прымуць удзел у творчым праекце Дзяржкарпарацыі «Расатам»

Крыніца:
Астравецкія школьніцы – Дар'я Касянкова і Аляксандра Казейка – прадставяць Беларусь на міжнародным дзіцячым творчым праекце Дзяржкарпарацыі «Расатам» - Nuclear Kids.
Дар'я Касянкова Дар'я Касянкова Э.Свiрыд, Беларуская АЭС

Удзельнікамі праекта могуць стаць дзеці супрацоўнікаў атамнай галіны Расіі і замежных краін-партнёраў «Расатама». Удзелу ў праекце папярэднічаў сур'ёзны конкурсны адбор, у ходзе якога кожны кандыдат павінен быў прадэманстраваць свае вакальныя і харэаграфічныя здольнасці, а таксама акцёрскае майстэрства.

Сярод дзяцей супрацоўнікаў Беларускай АЭС перамогу ў адборы атрымалі Дар'я Касянкова і Аляксандра Казейка. Дзяўчынкі навучаюцца ў гімназіі №1 горада Астраўца. У вольны ад вучобы час займаюцца музыкай, харэаграфіяй і акцёрскім майстэрствам.

У хуткім часе Даша і Алеся адправяцца ў Расею, дзе, разам з іншымі ўдзельнікамі, возьмуць удзел у падрыхтоўцы яркага музычнага вiдовiшча, з якім потым выступяць на сцэнічных пляцоўках Расіі і іншых краін.
Чытаць 2053 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы