У інфармацыйным цэнтры госці пазнаёміліся з прынцыпамі работы атамнай электрастанцыі, яе ўладкаваннем і значэннем для энергетыкі краіны. Экскурсіі дапамаглі школьнікам даведацца больш аб атамнай галіне і прафесіях, запатрабаваных на БелАЭС.
Падобныя візіты сталі добрай традыцыяй для атамнай станцыі. Беларуская АЭС рада прымаць дапытлівых гасцей!

