Спецыялісты Дзяржэнергагазнагляду і МНС аб'ядноўваюць намаганні, каб данесці галоўнае правіла: цяпло ў доме павінна быць бяспечным!
Памятка для тых, хто грэецца (галоўныя правілы выкарыстання абагравальнікаў):
- Толькі завадская якасць: Ніякіх самаробных прыбораў! Гэта прамы шлях да кароткага замыкання.
- Выконвайце дыстанцыю: Прыборы з адкрытымі спіралямі павінны стаяць на адлегласці не менш як 0,5 метра ад штор, мэблі і дываноў.
- Беражыце сетку: не перагружайце разеткі магутнымі прыборамі адначасова.
- Ніякай сушкі: катэгарычна забаронена сушыць бялізну прама на абагравальніку!
- Кантроль за дзецьмі: ніколі не пакідайце ўключаныя прыборы без нагляду, калі дома дзеці.
Калі заўважылі іскрэнне, дым ці пах гару - неадкладна абясточце прыбор. Пры ўзгаранні выходзьце з памяшкання і тэлефануйце 101 ці 112!
Паралельна, з 19 кастрычніка па 4 лістапада, МНС запускае маштабную рэспубліканскую акцыю "За бяспеку разам". Ратавальнікі будуць правяраць стан печаў, комінаў і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых фондах.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Няхай гэта восень і зіма будуць па-сапраўднаму цёплымі і бяспечнымі!

