Галоўная мэта штогадовага мерапрыемства - адтачыць да аўтаматызму алгарытмы дзеянняў пры пажарах і няштатных сітуацыях, а таксама замацаваць практычныя навыкі аказання першай дапамогі.
Што важна ведаць аб правядзенні дня бяспекі?
- Ключавая задача на месцах ускладзена на кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. Менавіта яны арганізуюць для калектываў практычныя і тэарэтычныя заняткі.
- У гэты дзень БелАЭС наведаюць супрацоўнікі МНС. Ратавальнікі акажуць метадычную дапамогу і ацэняць правільнасць правядзення практычных трэніровак па эвакуацыі.
- Ва ўсіх рэгіёнах краіны пры падтрымцы МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя і Беларускага Чырвонага Крыжа разгорнуцца 139 навучальных пляцовак. Там можна будзе патрэніравацца ў правядзенні сардэчна-лёгачнай рэанімацыі на манекенах і даведацца пра правілы паводзін у НС.
Карысныя матэрыялы (памяткі, відэа і інтэрактыўную карту навучальных пляцовак) можна знайсці ў спецыяльным раздзеле на афіцыйным сайце МНС.

