Сёлета Беларуская атамная электрастанцыя стала лепшай у наступных намінацыях катэгорыі "Энергетыка":
- "Праект года ў галіне ўкаранення сістэм менеджменту якасці";
- "Прадпрыемства года — лідар у галіне імпартазамяшчэння";
- "Прадпрыемства года — лідэр у галіне развіцця чалавечага капіталу".
Таксама прадстаўнікі Беларускай АЭС адзначаны асабістымі ўзнагародамі:
- Кіраўніком года ў прамысловасці (катэгорыя "Энергетыка") стаў генеральны дырэктар Сяргей Бабовіч;
- "Жанчына — спецыяліст года ў прамысловасці" (катэгорыя "Энергетыка") — вядучы інжынер па якасці аддзела кіравання якасцю Анастасія Кількоўская.

