Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Качество2024

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Аддзел закупак: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

Аддзел кантролю і справаводства: +375(1591)45185; +375(1591)45186

10.06.2026

Віншаванне генеральнага дырэктара Беларускай АЭС у сувязі з 5-годдзем энергаблока №1

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны Беларускай атамнай электрастанцыі!

10 чэрвеня 2021 года энергаблок №1 Беларускай АЭС быў прыняты ў прамысловую эксплуатацыю.

Гэты дзень назаўжды ўвайшоў у гісторыю як трыумф высокай інжынернай думкі, прафесіяналізму, каласальнай працы і адданасці сваёй справе.

Пяць гадоў бяспечнай, надзейнай і эфектыўнай работы энергаблока №1 пацвердзілі вернасць рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі аб рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы.

З моманту першага ўключэння энергаблока ў сетку 3 лістапада 2020 года выпрацавана і выдадзена ў энергасістэму краіны больш за 39 млрд.кВт*г электраэнергіі.

Кожная кілават-гадзіна электраэнергіі - гэта ваш асабісты ўклад у энергетычную незалежнасць, экалагічную бяспеку і эканамічны прагрэс Рэспублікі Беларусь.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і глыбокай павагі я адрасую нашым ветэранам: першаму кіраўніку Беларускай АЭС Міхаілу Васільевічу Філімонаву, першаму галоўнаму інжынеру атамнай станцыі Анатолю Міхайлавічу Бондару. Вы стаялі ля вытокаў гэтага грандыёзнага праекта, закладвалі падмурак і традыцыі БелАЭС, заснаваныя на строгім захаванні культуры бяспекі, адказнасці і вернасці справе.  Ваш вопыт беражліва захоўвае і развівае маладое пакаленне беларускіх атамшчыкаў. Ваш прафесійны подзвіг - галоўны арыенцір для цяперашняй каманды Беларускай АЭС.

Сёння калектыў Беларускай АЭС - гэта згуртаваная сям'я высакакласных спецыялістаў, для якіх бяспека, адказнасць і дысцыпліна з'яўляюцца галоўнымі прафесійнымі арыенцірамі. Дзякуй вам за вашу працу, за вернасць прафесіі і за тое, што кожны дзень вы забяспечваеце святло і цяпло ў дамах мільёнаў нашых суграмадзян.

Жадаю вам безаварыйнай работы, моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, невычэрпнай энергіі, мірнага неба над галавой, сямейнага дабрабыту і новых прафесійных поспехаў на карысць нашай роднай Беларусі!

Са святам!

З павагай, генеральны дырэктар

дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС"

С. А. Бабовіч

Апошняя змена 10.06.2026
Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Лепшыя дзеці — у лепшых бацькоў!
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы