Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Качество2024

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Аддзел закупак: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

Аддзел кантролю і справаводства: +375(1591)45185; +375(1591)45186

03.03.2026

Беларуская АЭС прымае ўдзел у рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам"

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 2 па 18 сакавіка арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам", накіраванай на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

МНС нагадвае! Праверце працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці ўсталюеце іх у жылых памяшканнях. Не эксплуатуйце няспраўныя электрапрыборы і абсталяванне, не ўключайце ў сетку адначасова некалькі электрапрыбораў вялікай магутнасцю, сыходзячы з дому выключайце ўсе электрапрыборы з сеткі, не паліце ў жылым памяшканні, не пакідайце дзяцей без нагляду.

Апошняя змена 03.03.2026
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы