Генеральны дырэктар Сяргей Бабовіч і старшыня прафкама Дзмітрый Аксенін падзякавалі бацькам за ўклад у выхаванне таленавітага маладога пакалення, падкрэсліўшы: "Іх дасягненні - адлюстраванне вашага выхавання і любові!"
Мерапрыемства ўключала экскурсію для дзяцей у інфармацыйны цэнтр АЭС, дзе яны даведаліся аб рабоце станцыі і сваіх бацькоў. Былі адзначаны сем'і Амбражэвіч, Апанель, Банькоўскіх, Бралкоўскіх, Бучэль, Вайткевіч, Горыных, Дзямід, Кавалеўскіх, Палачанскіх, Прахарэнка, Садоўскіх (Аляксандр і Аксана), Страпко, Садоўскіх (Андрэй і Ірына), Шыманоўскіх.

