Гэты дзень па праве лічыцца не толькі днём стварэння нашага прадпрыемства, але і пачаткам эпохі атамнай энергетыкі ў гісторыі нашай Радзімы – мары многіх пакаленняў, якая сёння стала рэальнасцю.
З тых часоў пройдзены велізарны шлях поўны выклікаў, напружанай працы і выдатных дасягненняў. Ад распрацоўкі катлавана і залівання першага бетону да энергетычнага пуску двух энергаблокаў, выхаду на поўную эксплуатацыйную магутнасць і выпрацоўкі 53 млрд.кВт*г электраэнергіі.
За кожным этапам стаялі вашы веды, ваш вопыт, ваша самааддача.
Сёння Беларуская АЭС – гэта не проста найбуйнейшы энергетычны аб'ект краіны. Гэта сімвал тэхналагічнага прагрэсу, гарант энергетычнай незалежнасці і падмурак устойлівага развіцця нашай Радзімы. Мы па праву ганарымся тым, што вырабляем чыстую і даступную энергію, якая прыйшла ў кожны беларускі дом, зрабіла жыццё людзей цяплей, святлей і камфортней.
Менавіта дзякуючы вам – нашым будаўнікам, інжынерам, аператарам, рамонтнікам, спецыялістам усіх падраздзяленняў – мы паспяхова спраўляемся з усімі задачамі. Ваша дысцыпліна, прафесіяналізм і безумоўная прыхільнасць прынцыпам бяспекі робяць нашу станцыю эталонам надзейнасці і эфектыўнай працы.
Ваша праца, ваш уклад заслужылi высокую ацэнку нашай краіны. Работнікі прадпрыемства, якія ўнеслі значны ўклад у збудаванне і ўвод Беларускай АЭС у эксплуатацыю, удастоены ўрадавых узнагарод, падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровых грамат і падзяк Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Першы кіраўнік прадпрыемства, Міхаіл Васільевіч Філімонаў, узнагароджаны Ордэнам працоўнай Славы.
Першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер атамнай электрастанцыі Анатоль Міхайлавіч Бондар удастоены Ордэна Пашаны.
Беларускай АЭС уручана Прэмія якасці Урада Рэспублікі Беларусь.
У гэты святочны дзень ад усяго сэрца дзякую кожнаму з вас за добрасумленную працу, адданасць справе і неацэнны ўклад у агульную справу. Вашы намаганні і зладжаная праца фармуюць наш агульны поспех і ствараюць зачын для будучых здзяйсненняў.
Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, міру і далейшых поспехаў у працы на карысць Беларускай АЭС і ўсёй краіны! Хай кожны дзень прыносіць новыя дасягненні і прафесійны гонар!
Са святам, дарагія калегі!
З павагай,
Генеральны дырэктар Беларускай АЭС
С. А. Бабовіч

