Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Качество2024

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

28.10.2025

Кіраўнікі БелАЭС павысілі кваліфікацыю ў галіне бяспекі і лідарства

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На Беларускай АЭС завяршыўся інтэнсіўны адукацыйны курс, які дапамог кіраўнікам структурных падраздзяленняў прадпрыемства паглыбіць свае кампетэнцыі ў ключавой вобласці дзейнасці атамнай электрастанцыі – забеспячэнні бяспекі. Праграма пад назвай "Лідэрства і кіраванне для забеспячэння бяспекі. Культура бяспекі" прайшла з 20 па 24 кастрычніка 2025 года ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС.

На працягу пяці дзён кіраўнікі структурных падраздзяленняў БелАЭС вывучалі, як лідэрства ўплывае на ўзровень бяспекі і фармуе неабходную культуру бяспекі ў калектыве.

Адзін з заняткаў па тэме "Лідарства ў атамнай энергетыцы. Роля кіраўніка-лідара ў забеспячэнні бяспекі" правёў са слухачамі генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч.

Слухачы не проста прысутнічалі на лекцыях, але і актыўна ўдзельнічалі ў круглых сталах, дыскусіях, трэнінгах і практычных занятках, што дазволіла ім не толькі атрымаць новыя веды, але і адразу прымяніць іх для фарміравання прафесійных навыкаў.

Асноўная мэта навучання - трансфармаваць тэарэтычныя веды ў рэальныя кампетэнцыі, неабходныя для эфектыўнага кіравання персаналам і бездакорнага выканання службовых абавязкаў, дзе бяспека з'яўляецца найвышэйшым прыярытэтам.

Па завяршэнні курса, паспяхова прайшоўшым выніковую атэстацыю спецыялістам былі ўрачыста ўручаны пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору.

Пасведчанні ўручылі генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Бабовіч і намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу – начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра Алег Жонаў.

Удзельнікі высока ацанілі якасць арганізацыі і правядзення навучання, падкрэсліўшы яго практычную значнасць для далейшай работы.

Апошняя змена 28.10.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы