Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

Сёння, 18:55

Беларуская АЭС – дзецям

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Адразу пасля завяршэння навучальнага года, ва ўстановах адукацыі Астравецкага раёна пачалася летняя аздараўленчая кампанія. Больш за 1300 дзяцей сёлета адпачне і аздаровіцца ў школьных дзіцячых лагерах з дзённым знаходжаннем, а таксама ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Ластаўка", які карыстаецца найбольшай папулярнасцю ў дзяцей Астравеччыны.

У ліку іншых прадпрыемстваў і арганізацый Астравецкага раёна Беларуская АЭС паклапацілася аб тым, каб дзіцячы адпачынак у "Ластаўцы" быў не толькі карысным, але і прыемным і бяспечным.

Спачатку красавіка і да сярэдзіны мая работнікі рамонтна-будаўнічага цэха прадпрыемства займаліся рамонтам аднаго са спальных карпусоў лагера. Былі выкананы работы па аднаўленні аздаблення фасадаў, рамонце сцен, падлог і столяў спальнага корпуса.

Як адзначыла кіраўніцтва Астравецкага аддзела адукацыі ва ўдзячным лісце, накіраваным у адрас Беларускай АЭС, "дзякуючы сур'ёзнаму і кваліфікаванаму падыходу спецыялістаў вашай арганізацыі работы выкананы на высокім тэхнічным узроўні, без якіх-небудзь парушэнняў нормаў і правілаў аховы працы, што дазволіла выканаць работу якасна і ва ўстаноўлены тэрмін".

Беларуская атамная электрастанцыя не толькі забяспечвае энергіяй рэгіён, але і актыўна ўдзельнічае ў развіцці адукацыйнай інфраструктуры Астравецкага раёна. Супрацоўніцтва БелАЭС з мясцовымі навучальнымі ўстановамі носіць сістэмны характар і ўключае ў сябе шырокі спектр ініцыятыў, накіраваных на павышэнне якасці адукацыі, падрыхтоўку будучых спецыялістаў, а таксама дастойных умоў для паўнавартаснага адпачынку і аздараўлення навучэнцаў.

Апошняя змена Сёння, 18:55
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы