Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

26.04.2025

Гендырэктар БелАЭС: у Астраўцы створаны максімальна камфортныя ўмовы для жыцця людзей

Крыніца: БЕЛТА

У Астраўцы створаны максімальна камфортныя ўмовы для жыцця людзей. Аб гэтым журналістам расказаў генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч перад пачаткам пашыранага пасяджэння фонду "АТР АЭС", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння асноўны напрамак развіцця ўзаемадзеяння з Расіяй - гэта супрацоўніцтва не толькі ў галіне атамнай энергетыкі, але і тых працэсаў, якія ідуць побач, напрыклад, развіццё атамных гарадоў. "Важна мець магчымасць дзяліцца вопытам, падыходамі, якія звязаны з тым, як развіваюцца гэтыя гарады, таму што ўмовы жыцця людзей, персаналу, іх сем'яў у гэтых гарадах вельмі важныя як для Беларусі, так і для Расійскай Федэрацыі", - падкрэсліў Сяргей Бабовіч.

Паколькі ў Расійскай Федэрацыі напрацавана вялікая колькасць праграм, гэта дае магчымасць Беларусі пераймаць гэты вопыт і вучыцца новаму. "Дарожныя карты, якія сёння будуць падпісаны, будуць садзейнічаць сумеснаму руху наперад. Мы спадзяемся, што і для расійскага боку наш вопыт сацыяльных праграм будзе вельмі карысны", - падзяліўся ён.

Энергетыкі Беларусі штогод выязджаюць на аб'екты Расійскай Федэрацыі. "Мы бачым тыя падыходы, якія звязаны з паляпшэннем умоў. Гэта значыць, калі вы прыедзеце, напрыклад, сёння ў Астравец, то многія рэчы ў нас ужо рэалізаваны, створаны максімальна камфортныя ўмовы для людзей, - расказаў гендырэктар. - Не толькі для работнікаў БелАЭС, але і для ўсіх жыхароў Астраўца. Сёлета, напрыклад, будзе завершана будаўніцтва школы. Гэта аб'ект, які вельмі важны. Астравец з'яўляецца пунктам апоры рэалізацыі ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект".

Сяргей Бабовіч адзначыў, што ў Астраўцы расце колькасць школ, таму што насельніцтва горада імкліва павялічваецца, а гэта адзін з важных паказчыкаў развіцця.

Фота прэс-службы фонду "АТР АЭС"

Крынiца

Апошняя змена 26.04.2025
Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Беларуская АЭС на раённым суботніку
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы