Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

15.04.2025

Першасная арганізацыя БРСМ Беларускай АЭС лепшая ў раёне

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У канферэнц-зале шматфункцыянальнага комплекса сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі 10 красавіка 2025 года прайшоў Пленум Астравецкага раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

На пленуме была абмеркаваная справаздача аб працы Астравецкага раённага камітэта ГА "БРСМ" у 2024 годзе і перспектывах развіцця арганізацыі на 2025 год. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама, Мікіта Валянцінавіч Алянцэвіч; першы сакратар гродзенскага абласнога камітэта ГА "БРСМ", Андрэй Генадзевіч Есін; загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Сяргей Мікалаевіч Собалеў; старэйшы памочнік пракурора, Анастасія Тадэвушаўна Юркойць.

Вольга Віктараўна Максімава, першы сакратар Астравецкага раённага камітэта ГА "БРСМ" падрабязна распавяла аб акцыях і мерапрыемствах, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, задачах валанцёрскага руху, іншых конкурсах і праектах. У дакладзе была адзначана плённая работа пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Беларускай АЭС і пярвічкі БРСМ Астравецкага РАНС.

У якасці садакладчыка на пленуме выступіў Ягор Ігаравіч Бурачонак, інжынер цэха радыяцыйнай бяспекі, сакратар першаснай арганізацыі "БРСМ" дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС", які акцэнтаваў сваю ўвагу на колькасці першаснай арганізацыі і мерапрыемствах. Адзначыў зладжаную работу, праведзеную ўсімі членамі пяршоўкі і падзякаваў за аказанне дапамогі пры рэалізацыі розных ідэй і праектаў кіраўніцтву раённай арганізацыі.

У завяршэнні мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы супрацоўнікі члены першаснай арганізацыі БРСМ Беларускай АЭС, атрымалі маладзёжныя білеты новага ўзору, а наша першасная арганізацыя была адзначана Дыпломам Астравецкага раённага камітэта ГА "БРСМ", як лепшая першасная арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Апошняя змена 15.04.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы