Ваша галіна мае асаблівае стратэгічнае значэнне для краіны. Здабыча і рэалізацыя прадукцыі галіны забяспечваюць энергетычную бяспеку дзяржавы, служаць надзейнай базай для росту і развіцця беларускай эканомікі, з'яўляюцца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці.
Дзякуючы вашай рабоце створаны камфортныя ўмовы для жыхароў нашай краіны. Беларусы маюць святло і цяпло ў сваіх дамах, паліва ў баках аўтамабіляў, працуюць станкі і вытворчыя лініі на прадпрыемствах.
Перакананы, што майстэрства, вопыт і прафесіяналізм работнікаў галіны дазволяць і надалей дамагацца высокіх вынікаў, забяспечваючы развіццё і росквіт роднай Беларусі.
У гэты святочны дзень жадаю прафесійнага ўдасканалення, дасягнення высокіх мэт, моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і стваральнай дзейнасці!
З павагай,
генеральны дырэктар
РУП "Беларуская атамная электрастанцыя"
С. А. Бабовіч