Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

22.03.2024

Прэзідэнт узнагародзіў 40 чалавек за ўклад у будаўніцтва БелАЭС

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі 40 чалавек удастоены ордэнаў, медалёў і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (2018-2022 гады) Уладзімір Сямашка ўзнагароджаны ордэнам Айчыны II ступені.

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч удастоены ордэна Айчыны III ступені.

Ордэнам Працоўнай Славы адзначаны заслугі памочніка генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з дзяржаўным вытворчым аб'яднаннем электраэнергетыкі «Белэнерга», Міністэрствам энергетыкі і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Міхаіла Філімонава.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер атамнай электрастанцыі РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Анатоль Бондар, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргей Кірыенка, генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Аляксей Ліхачоў.

Гэтай жа ўзнагародай адзначаны заслугі першага намесніка генеральнага дырэктара па развіцці новых прадуктаў атамнай энергетыкі дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Аляксандра Лакшына, віцэ-прэзідэнта - дырэктара праекта па будаўніцтве атамнай электрастанцыі «Пакш» акцыянернага таварыства «Атамбудэкспарт» Віталя Паляніна і першага намесніка генеральнага дырэктара па атамнай энергетыцы дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» - прэзідэнта акцыянернага таварыства «Атамбудэкспарт» Андрэя Пятрова.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны 20 чалавек. У іх ліку генеральны дырэктар ААТ «Белэлектрамантажналадка» Сяргей Аляхновіч, гендырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» Павел Дрозд, начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Вольга Лугаўская, гендырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Белэнергабуд» - кіруючая кампанія холдынгу Андрэй Рэут.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 10 чалавек. У іх ліку намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Далгалявец, першы віцэ-прэзідэнт па будаўніцтве акцыянернага таварыства «Атамбудэкспарт» Аляксей Жукаў, генеральны дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны» НАН Беларусі Андрэй Кузьмін.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

Апошняя змена 22.03.2024
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы