Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

06.03.2024

Новы знак будзе пазначаць межы зоны бяспекі на прылеглай да Беларускай АЭС тэрыторыі

Крыніца: Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

Пастановай Савета Міністраў ад 27 лютага 2024 г. № 127 вызначаны апісанне і выява папераджаючага знака, які абазначае межы зоны бяспекі з асаблівым прававым рэжымам на тэрыторыі, прылеглай да Беларускай атамнай электрастанцыі (АЭС).

Згодна з дакументам знак будзе ўяўляць сабой выкананы на аснове металу шчыт. Памер шчыта - 600 х 1200 мм.

На сінім фоне выкананыя белым колерам надпісы:

  • у верхняй частцы:
    • «ЗОНА БЯСПЕКІ З АСАБЛІВЫМ ПРАВАВЫМ РЭЖЫМАМ»;
    • «Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛАРУСКАЯ АТАМНАЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫЯ»;
  • ніжэй – кантактны тэлефон і адрас афіцыйнага сайта АЭС;
  • справа – выява QR-кода са спасылкай на Палажэнне аб зоне бяспекі з асаблівым прававым рэжымам на прылеглай да Беларускай атамнай электрастанцыі тэрыторыі, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2023 г. № 668;
  • у ніжняй частцы:
    • «ПРАХОД/ПРАЕЗ АБМЕЖАВАНЫ»;
    • «Парушэнне асаблівага прававога рэжыму цягне прыняцце мер у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

Межы зоны бяспекі з асаблівым прававым рэжымам на прылеглай да АЭС тэрыторыі вызначаны пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2023 г. № 668.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 г. № 208-З «Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі».

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Афіцыйнае апублікаванне».

Аб наведванні зоны бяспекі

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь

Апошняя змена 06.03.2024
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы