Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

14.02.2023

Мінэнерга і кампанія «ТВЭЛ» плануюць пашыраць супрацоўніцтва

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Адпаведная дамоўленасць дасягнута сёння на сустрэчы Міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча з дэлегацыяй кампаніі «ТВЭЛ» на чале з яе прэзідэнтам Наталляй Нікіпелавай.

Бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння, а таксама перспектывы рэалізацыі новых сумесных праектаў.

У Беларусі і кампаніі «ТВЭЛ» значны патэнцыял для пашырэння партнёрства. «І гэта не толькі ўзаемадзеянне ў сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, але і спадарожныя перспектыўныя галіны, у якіх кампанія мае ўнікальны вопыт і высокія кампетэнцыі», - удакладніў Міністр.

Сумеснымі намаганнямі праведзена сур'ёзная работа па падрыхтоўцы стратэгічных для атамнай галіны нашай краіны дакументаў - нацыянальнай стратэгіі па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі, канцэпцыі вываду з эксплуатацыі Беларускай АЭС, праекта будаўніцтва рэспубліканскага пункта захоўвання радыеактыўных адходаў.

У мінулым годзе адбыўся шэраг важных сустрэч беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі прадпрыемстваў кампаніі «ТВЭЛ», у тым ліку на ўзроўні намесніка Міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка. Намечаны новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку па забеспячэнню збалансаванага ядзернага паліўнага цыкла, задачай якога з'яўляецца эфектыўнае абыходжанне з адпрацаваным ядзерным палівам і рацыянальнае выкарыстанне прадуктаў яго перапрацоўкі.

Інавацыйныя прапановы «ТВЭЛ» у гэтай сферы грунтуюцца на самых прагрэсіўных тэхналогіях. Гэта новыя магчымасці для развіцця атамнай энергетыкі, якія дазваляюць забяспечваць вытворчасць чыстай энергіі, не пакідаючы ядзернай спадчыны наступным пакаленням.

Не менш важнай для беларускага боку з'яўляецца сумесная работа па падрыхтоўцы кадраў у сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Бакі плануюць распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва па гэтым напрамку з уключэннем у яе канкрэтных прадпрыемстваў і навуковых інстытутаў кампаніі.

У рамках сённяшняй сустрэчы таксама абмеркаваны магчымасці ўзаемадзеяння з кампаніяй у сферы ўкаранення адытыўных тэхналогій, паставак сістэм назапашвання энергіі, прымянення сучасных рашэнняў па цыфравізацыі галіны і іншых.

Як падкрэсліла Наталля Нікіпелава, супрацоўніцтва з Беларуссю развіваецца дынамічна, у той жа час кампанія «ТВЭЛ» гатова прапанаваць беларускім партнёрам новыя перспектыўныя інавацыйныя праекты.

АТ «ТВЭЛ» уваходзіць у склад дзяржкарпарацыі «Расатам» і з'яўляецца адзіным інтэгратарам расійскай атамнай галіны па вывадзе з эксплуатацыі ядзерных аб'ектаў і абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі. Гэта адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў ядзернага паліва.

Ядзернае паліва «ТВЭЛ» выкарыстоўваецца атамнымі станцыямі ў 14 краінах – гэта кожны 6-ы энергетычны рэактар, а таксама ў замежных даследчых рэактарах. АТ «ТВЭЛ» ажыццяўляе пастаўкі ядзернага паліва на БелАЭС.

Апошняя змена 14.02.2023
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы