Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

06.10.2022

Больш за 100 распрацовак у сферы энергетыкі прадставяць арганізацыі галіны на выставе Energy Expo

Крыніца: Мінэнерга

Энергазабяспечваючыя і газазабяспечваючыя арганізацыі прэзентуюць свае магчымасці па такіх напрамках, як электрычнае і газавае абсталяванне, электронныя кампаненты і лічбавыя сістэмы, вымяральныя прыборы і сістэмы захоўвання дадзеных, кантроль металу і зваркі і іншым.

На выставе будуць прадстаўлены сучасныя праграмна-тэхнічныя комплексы аўтаматызацыі размеркавальных сетак, новыя мадэлі спліт-лічыльнікаў, рэклоўзэраў, прыбораў уліку электраэнергіі, інавацыйныя метады праектавання і 3D-мадэлявання.

Наведвальнікі выставы змогуць убачыць апошнія айчынныя распрацоўкі ў сферы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, у тым ліку сістэмы аўтаматычнага кіравання вулічным асвятленнем і новыя мадэлі святлодыёдных свяцілень. У экспазіцыю таксама ўвойдуць сучасныя VR-трэнажоры для навучання аператыўнага і аператыўна-рамонтнага персаналу энергасістэмы.

Акрамя таго, будзе прэзентавана спецтэхніка газазабяспечваючых арганізацый - перасоўная лабараторыя па дыягностыцы сталёвых газаправодаў, мабільны комплекс па рамонце газаправодаў без адключэння спажыўцоў, лабараторыя метралагічнага кантролю.

Дзелавая праграма форуму ўключае круглыя сталы, семінары, прэзентацыі кампаній-удзельнікаў. На палях форуму запланаваны перамовы арганізацый галіны з прадстаўнікамі расійскіх кампаній, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Беларускі энергетычны і экалагічны форум Energy Expo пройдзе ў Мінску з 11 па 14 кастрычніка па адрасе пр. Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).

Апошняя змена 06.10.2022
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы