Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

14.07.2022

Студэнты-практыканты БНТУ наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

14 ліпеня студэнты кафедры «Гідратэхнічнае і энергетычнае будаўніцтва, водны транспарт і гідраўліка» пабывалі на атамнай станцыі. Першакурснікі змаглі наглядна і ўласнаручна ацаніць маштабы вытворчасці электраэнергіі.

Будучыя інжынеры-будаўнікі наведалі дэманстрацыйны корпус вучэбна-трэніровачнага цэнтра БелАЭС. У рамках экскурсіі маладыя людзі даведаліся пра асаблівасці працы атамнай станцыі, уладкаванне рэактарнай устаноўкі, крыніцы энергіі для АЭС, найноўшыя сістэмы бяспекі, ужытыя на Беларускай атамнай станцыі.

Але галоўны фокус «мэтавікоў» быў накіраваны на макет з асноўным абсталяваннем.

Вышыня і канструкцыя градзірні? Матэрыял перакрыццяў турбіннага і рэактарнага аддзяленняў? Паказчыкі трываласці металу гермаабалонкі і яшчэ мноства пытанняў цікавілі маладых людзей.

Практыкантам у гэты дзень пашчасціла апынуцца на поўнамаштабным трэнажоры блокавага пульта кіравання, дзе навострываюць свае навыкі інжынеры па кіраванні рэактарам і турбінай.

Стомленыя, але задаволеныя студэнты адправіліся па дамах з вялікім багажом ведаў. Але абяцалі вярнуцца на станцыю ўжо ў якасці адмыслоўцаў.

Апошняя змена 14.07.2022
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы