Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

01.06.2022

Санітарная дружына Беларускай АЭС сабрала ўсё «золата» раённых спаборніцтваў

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Пяць першых месцаў у асобных выпрабаваннях і першае агульнакаманднае месца - такі вынік выступу каманды Беларускай АЭС у спаборніцтвах санітарных дружын Астравецкага раёна.

Санітарная дружына Беларускай АЭС удзельнічае ў спаборніцтвах пяць гадоў і толькі ў свой першы выступ аказалася без узнагарод. Усе астатнія спаборніцтвы нязменна заканчваліся перамогай каманды атамнай электрастанцыі.

У гэтым годзе санітарныя дружыны спаборнічалі ў пяці выпрабаваннях: дэманстрацыя табельнага абсталявання; праца ў агмені камбінаванай паразы; дзеянні ў агмені хімічнай паразы і дзеянні ў агмені інфекцыйнай паразы.

Яшчэ адно выпрабаванне трэба было вытрымаць камандзірам, у якім гонар Беларускай АЭС адстойвала Марыя Парамонава.

І ў спаборніцтве камандзіраў, і на ўсіх іншых этапах упэўненую перамогу атрымала санітарная дружына Беларускай АЭС. Як вынік – першае агульнакаманднае месца!

Віншуем дружыну з перамогай і жадаем паспяховага выступу на абласных спаборніцтвах!

Чытаць 72 разоў Апошняя змена 01.06.2022
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы