Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

01.03.2022

Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС прымае ўдзел у рэалізацыі пілотнага адукацыйнага праекта

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Праект рэалізуецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб пілотным праекце па арганізацыі і правядзенні экскурсій».

Інфармацыйны цэнтр АЭС навучэнцы наведваюць у рамках вучэбнай праграмы па эканамічнай геаграфіі Беларусі і на прыкладзе работы Беларускай АЭС знаёмяцца з роляй атамнай энергетыкі ў эканоміцы нашай краіны.

Акрамя таго, юныя наведвальнікі інфармацыйнага цэнтра АЭС азнаёмляюцца з канструкцыяй і прызначэннем асноўных аб'ектаў атамнай электрастанцыі, прынцыпам працы ядзернай энергетычнай устаноўкі, працай сістэм бяспекі, уплывам АЭС на навакольнае асяроддзе.

28 лютага 2022 года інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС наведалі школьнікі Астравецкага раёна. У бліжэйшыя тыдні іх прыкладу рушаць услед навучэнцы школ Ашмянскага, Смаргонскага, Іўеўскага, Шчучынскага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці.

Больш падрабязна аб наведванні інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС можна даведацца тут https://www.belaes.by/ru /infotsentr/obshchaya-informatsiya.html

Усе экскурсіі праводзяцца выключна на бясплатнай аснове. А вось выкарыстанне ахоўных масак з'яўляецца абавязковым!

Чытаць 120 разоў Апошняя змена 01.03.2022
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы