Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

28.12.2021

Як сапраўдныя чараўнікі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Перад Калядамі і Новым годам дзіцячыя вочы, якія глядзяць на агеньчыкі гірляндаў навагодняй ялінкі, ва ўсіх дзяцей планеты аднолькавыя. У іх жыве вера ў дабро і чараўніцтва. Вочы хлопчыкаў і дзяўчынак, выхаванцаў Астравецкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, такія ж - яны чакаюць цудаў.

Работнікі Беларускай атамнай электрастанцыі, як сапраўдныя чараўнікі, умеюць і зорку ў рэактары запаліць, і цяплом сваіх сэрцаў падзяліцца, і матэрыяльна дапамагчы таму, каму гэта найбольш патрэбна.

На працягу года беларускія атамшчыкі не раз удзельнічалі ў розных дабрачынных акцыях, такіх як «Агеньчык надзеі» (да Міжнароднага дня інвалідаў), «Нашы дзеці», «Прафсаюзы дзецям», у зборы сродкаў на карысць Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Рэгулярныя звароты сацыяльна-дабрачынных устаноў дапамогі дзецям і дарослым «Цэнтр дапамогі «Вера», Kinder Vita, розных устаноў аховы здароўя, грамадскіх арганізацый, а таксама шматлікія індывідуальныя просьбы аб дапамозе ніколі не застаюцца без увагі. Сумы дапамогі бываюць розныя: і вялікія і не вельмі, але ўвага для ўсіх аднолькавая.

Адна са шматлікіх дабрачынных традыцый першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» - перад Калядамі і Новым годам пабываць у гасцях у ДУА «Астравецкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Шмат гадоў запар для выхаванцаў цэнтра ў апошнія дні адыходзячага года Беларуская АЭС дорыць крыху дабра. На гэты раз - навагоднія падарункі і сувеніры кожнаму дзіцяці і сертыфікат на набыццё мэблі.

Як паабяцала старшыня прафсаюзнага камітэта дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Пылінская Марына Лявонаўна: «Традыцыя будзе працягвацца і лічбы на сертыфікаце будуць расці». Але ж дапамога не бывае вялікай ці маленькай, галоўнае, што яна аказана, і агеньчыкі навагодняй гірлянды, адлюстраваныя дзіцячымі вачамі сталі крышачку ярчэй і весялей.

Апошняя змена 28.12.2021

Галерэя малюнкаў

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы