Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

07.10.2021

Беларуская АЭС прыме ўдзел у EnergyExpo' 2021

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» прыме ўдзел у Юбілейным XXV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме і Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра», якія пройдуць з 12 па 15 кастрычніка 2021 года ў горадзе Мінску ў Футбольным манежы на праспекце Пераможцаў, 20/2.

Беларускі энергетычны і экалагічны форум з'яўляецца папулярнай міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў па павышэнню энергаэфектыўнасці, абмену прафесійнымі ведамі і вопытам, умацаванню і развіццю супрацоўніцтва.

У рамках форуму праходзяць міжнародныя спецыялізаваныя выставы «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра», Oil&Gas Technologies, «Атамэкспа-Беларусь», «Экспасвет», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «Экспагорад».

Удзельнікі прадставяць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы, энерга - і рэсурсазберагальныя тэхналогіі.

Беларуская АЭС будзе прадстаўлена ў аб'яднаным стэндзе Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Увазе наведвальнікаў будзе прапанаваны відэафільм аб ходзе збудавання першай беларускай атамнай электрастанцыі: ад пошукавых работ на будаўнічай пляцоўцы да прыёмкі энергаблока №1 у прамысловую эксплуатацыю. На стэндзе будзе дэманстравацца дэталёвы макет энергаблока, а спецыялісты інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС дадуць неабходныя тлумачэнні і адкажуць на пытанні. Інфармацыйныя брашуры і буклеты кожны наведвальнік стэнда атрымае ў падарунак. А праверыць свае веды ў ядзернай энергетыцы можна будзе з дапамогай займальнай інтэрактыўнай гульні.

Чытаць 269 разоў Апошняя змена 07.10.2021
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы