Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

21.09.2021

Беларусь прапанавала Пакістану супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Магчымасці двухбаковага партнёрства абмяркоўваліся на сустрэчы Міністра энергетыкі, старшыні сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву з беларускага боку Віктара Каранкевіча са Старшынёй Камісіі па атамнай энергіі Пакістана Мухамадам Наiмам.

Перамовы прайшлі на палях 65-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ.

Віктар Каранкевіч праінфармаваў Мухамада Наіма аб будаўніцтве БелАЭС. Беларусь стала першай пляцоўкай у Еўропе, дзе дзяржкарпарацыя «Расатам» рэалізавала праект па ўзвядзенні АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі пакалення 3+, які адпавядае самым высокім патрабаванням бяспекі. Гэта не раз пацвярджалі міжнародныя экспертныя місіі, у тым ліку МАГАТЭ.

«Мяркую, што з улікам рэалізацыі беларускай ядзернай энергетычнай праграмы ў нас з'явілася магчымасць супрацоўніцтва ў гэтым кірунку», - адзначыў Міністр.

Беларускія арганізацыі назапасілі неабходны вопыт і кампетэнцыі для ўдзелу ў праектах будаўніцтва АЭС за мяжой. Беларускі вопыт будавання АЭС вывучаюць Венгрыя, Турцыя, Егіпет, Турцыя, Бангладэш. З боку гэтых краін і «Расатама» ёсць цікавасць да прыцягнення беларускіх спецыялістаў і будаўнікоў да рэалізацыі праектаў па будаўніцтве атамных станцый, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў. Акрамя таго, Беларусь гатова дзяліцца вопытам у галіне дасягненняў ядзернай навукі.

Віктар Каранкевіч нагадаў, што супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана развіваецца ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, адукацыі, турызме. У дзвюх краін ёсць патэнцыял для далейшага ўмацавання партнёрства. Перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння будуць абмеркаваны на чарговым пасяджэнні сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, якое плануецца правесці да канца года. Беларускі бок ужо накіраваў на адрас старшыні пакістанскай часткі камісіі свае прапановы.

Чытаць 55 разоў Апошняя змена 21.09.2021
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы