Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

26.08.2021

Другая фаза партнёрскага агляду ENSREG пройдзе на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) і дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» рыхтуюцца да правядзення другой фазы партнёрскага агляду Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) у дачыненні да Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, якая ўключае візіт экспертаў ENSREG у Беларусь і іх працу на пляцоўцы Беларускай АЭС з 31 жніўня па 2 верасня 2021 года.

Эксперты ENSREG на Беларускай АЭС у лютым 2021 г. Эксперты ENSREG на Беларускай АЭС у лютым 2021 г.

У рамках партнёрскага агляду прадугледжана ацэнка Нацыянальнага плана дзеянняў на прадмет яго адпаведнасці выдадзеным у 2018 годзе рэкамендацыям ENSREG пасля стрэс-тэстаў Беларускай АЭС і аналіз прагрэсу ў рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў.

Групу экспертаў ENSREG узначальвае Петэры Тыіпана, прадстаўнік Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі (STUK). У праверцы возьмуць удзел 15 экспертаў з Аўстрыі, Германіі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Літвы, Грэцыі і Фінлянді.

Эксперты будуць працаваць па трох тэматычных напрамках стрэс-тэстаў: «Знешнія прыродныя ўздзеяннi», «Страта электразабеспячэння і канчатковага паглынальніка цяпла», «Кіраванне цяжкімі аварыямі».

Даведачна.

Стрэс-тэсты Беларускай АЭС праведзены ў 2016-2018 гадах па працэдуры Еўрапейскага Саюза. Мэтай была ацэнка здольнасці станцыі супрацьстаяць знешнім неспрыяльным прыродным уздзеянням і іх спалучэнню. Стрэс-тэсты ўключалі тры этапы: самаацэнку Беларускай АЭС, нацыянальную ацэнку і партнёрскую праверку ENSREG.

Нацыянальны план дзеянняў быў сфармаваны Дзяржатамнаглядам сумесна з зацікаўленымі ў 2019 годзе, яго мерапрыемствы накіраваны на доўгатэрміновае павышэнне запасаў бяспекі Беларускай АЭС.

Першая фаза партнёрскага агляду ENSREG у дачыненні да Нацыянальнага плана дзеянняў завершана ў 1 квартале 2021 года. Эксперты ENSREG разгледзелі 7 прыярытэтных пытанняў, якія было важна прааналізаваць да ўводу ў эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС. Асноўная выснова - Беларусь належным чынам улічыла ў Нацыянальным плане дзеянняў усе рэкамендацыі ENSREG 2018 года і да ўводу энергаблока № 1 Беларускай АЭС у эксплуатацыю выканала мерапрыемствы, якія іх тычацца.

Апошняя змена 26.08.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы