Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

21.07.2021

Беларусь і дзяржкарпарацыя «Расатам» прапрацоўваюць новыя кірункі супрацоўніцтва

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Аб гэтым расказаў сёння намеснік Міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, выступаючы на семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, распрацоўваюцца праекты па стварэнні на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумеснага цэнтра ядзерных і навуковых даследаванняў, стварэнню сумесных лабараторый у галіне ядзернай медыцыны, а таксама па цыфравізацыі аб'ектаў атамнай энергетыкі і электрасеткавай інфраструктуры. Акрамя таго, разглядаюцца магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у сферы квантавых тэхналогій і новых матэрыялаў, даследаванняў у галіне сельскай гаспадаркі і радыёбіялогіі.

«Партнёрства будзе развівацца і з іншымі расiйскімi кампаніямі і арганізацыямі, у тым ліку ў сферы навукова-тэхнічнага суправаджэння эксплуатацыі БелАЭС і падаўжэння яе тэрміну службы, абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі – падрыхтоўка міжурадавага пагаднення ў перавозцы ядзерных матэрыялаў знаходзіцца на завяршальным этапе, трэба будзе таксама падрыхтаваць міжурадавае пагадненне аб абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам», - дадаў Міхаіл Міхадзюк.

Перспектыўным ён назваў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках праектаў па будаўніцтве атамных станцый і іх аб'ектаў у трэціх краінах. Беларускія спецыялісты маюць неабходную кампетэнцыю і вопыт для ўдзелу ў такіх праектах. «Наш вопыт збудаванні АЭС вывучаюць Венгрыя, Турцыя, Егіпет, Узбекістан, Бангладэш. З боку гэтых краін і «Расатама» ёсць цікавасць да прыцягнення беларускіх спецыялістаў і будаўнікоў да рэалізацыі праектаў па будаўніцтве атамных станцый, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў», - падкрэсліў намеснік міністра.

Апошняя змена 21.07.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы