Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

29.06.2021

Дзень электратранспарту пройдзе ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» 16 ліпеня

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемства збярэ шырокае кола прадпрыемстваў і кампаній, дзейнасць якіх звязана з электратранспартам - прадстаўнікоў прамысловага комплексу, навукоўцаў, кампаній-імпарцёраў электрамабіляў.

Традыцыйна ў дзень электратранспарту будзе працаваць дэманстрацыйная пляцоўка, дзе будзе прадстаўлена электрамабільная тэхніка, а таксама элементы кампанентнай базы для электрамабіляў. Сярод удзельнікаў выставы – Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, прыборабудаўнічы завод «Аптрон», BKM Holding, МАЗ, МТЗ, рэзідэнты Кітайска-беларускага парку «Вялікі камень», ПА «Беларуснафта», кампаніі «БелДжы», «Green cars», «РЭНЕРА» і іншыя.

Наведвальнікі выставы таксама змогуць пазнаёміцца з мадэльным шэрагам індывідуальных электратранспартных сродкаў - электраматацыкламі, электравеласіпедамі і электраскутарамі. Праграма мерапрыемства ўключае тэст-драйвы, спаборніцтвы для аматараў язды на манаколах, а таксама заезд дзіцячых гоначных электракартаў, які будзе арганізаваны дзяржкарпарацыяй «Расатам».

Дзень электратранспарту накіраваны на папулярызацыю электратранспарту як перспектыўнага, экалагічна чыстага віду транспарту. Дадатковыя магчымасці для развіцця галіны створаны з уводам у прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Апошняя змена 29.06.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы