Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

25.06.2021

Эксперты Маскоўскага цэнтра САА АЭС правялі назіраннi за працай персаналу Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На пляцоўцы Беларускай АЭС скончыла працу міжнародная каманда Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі.

Візіт прадстаўнікоў САА АЭС-МЦ прайшоў у рамках перадпускавой партнёрскай праверкі энергаблока №2 Беларускай АЭС. Падчас гэтага этапу праверкі экспэрты выконвалі назіранні за працай персаналу блокавага пункта ўпраўлення блока № 2 на поўнамаштабным трэнажоры «CPO».

Падчас візіту таксама прайшло абмеркаванне тэрмінаў правядзення асноўнага этапу перадпускавой партнёрскай праверкі блока № 2.

Праграма «Партнёрскія праверкі» з'яўляецца адной з асноўных доўгатэрміновых праграм САА АЭС. У праграмах партнёрскіх праверак удзельнічаюць усе атамныя станцыі - члены Асацыяцыі. Мэтай прадпускавой партнёрскай праверкі з'яўляецца ацэнка гатоўнасці новага энергаблока да бяспечнага і надзейнага пуску і далейшай эксплуатацыі.

Беларуская атамная электрастанцыя была прынята ў Сусветную асацыяцыю арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі 22 красавіка 2015 года на пазачарговым агульным сходзе Маскоўскага рэгіянальнага цэнтра САА АЭС.

Апошняя змена 25.06.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы