Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

14.04.2021

На беларускай АЭС завяршылася місія экспертаў Маскоўскага цэнтра САА АЭС

Крыніца:

Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС) падвялі папярэднія вынікі місіі тэхнічнай падтрымкі па ацэнцы эксплуатацыйнай гатоўнасці энергаблока №2, якая праходзіла на Беларускай АЭС з 5 па 13 красавіка 2021.

Мэтай экспертаў САА АЭС з Турцыі, Балгарыі і Расіі з'яўлялася правядзенне аналізу стану станцыі і выпрацоўка рэкамендацый для паляпшэння гатоўнасці да бяспечнай эксплуатацыі энергаблока №2.

Падчас місіі эксперты сустрэліся з кіраўніцтвам станцыі, правялі аналіз дакументацыі, назіранне за работамі і інтэрв'ю са спецыялістамі Беларускай АЭС. У выніку былі вызначаны станоўчыя моманты і вобласці для ўвагі.

«Эксперты, якія працавалі па дзевяці вытворчых абласцях ацэнкі правялі глыбокі аналіз бягучага стану гатоўнасці энергаблока №2 да маючай адбыцца загрузкi паліва і наступнага ўключэння ў энергасетку Рэспублікі Беларусь» - адзначыў у інтэрв'ю прэс-службе прадпрыемства кіраўнік місіі Дзмітрый Чычыкін. 

Ад каманды экспертаў кіраўнік выказаў падзяку Беларускай АЭС за добраахвотнае запрашэнне місіі для ацэнкі ходу рэалізацыі праекта, якая не з'яўляецца абавязковай.

«Мы бачым, што станцыя дэманструе адкрытасць, станцыя дэманструе прафесіяналізм сваіх работнікаў» - падсумаваў Дзмітрый Чычыкін.

Апошняя змена 14.04.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы