Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

16.02.2021

Прадстаўнікі Беларускай АЭС прынялі ўдзел у мітынгу да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Крыніца:

Фігура стомленага салдата стаіць на камені, хвіліна маўчання разрываецца залпам разліку ганаровай варты, чырвоныя гваздзікі на белым снезе.

У Астраўцы памятаюць сваіх землякоў, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Праз 32 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана на мітынг ля памятнага знака ахвярам афганскай вайны сабраліся прадстаўнікі раённых улад, грамадскіх аб'яднанняў, сілавых структур, арганізацый, устаноў, арганізацый раёна, моладзь і тыя, каму давялося прайсці выпрабаванні ў далёкай гарачай краіне.

Ушанаваць памяць загінуўшых, выказаць словы ўдзячнасці жывым і ўскласці кветкі да памятнага знаку, прыйшлі і прадстаўнікі Беларускай АЭС. На прадпрыемстве працуюць 6 былых воінаў-інтэрнацыяналістаў. У ходзе мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук уручыла Падзячныя лісты воінам-інтэрнацыяналістам, у ліку ўзнагароджаных быў і кіроўца Беларускай АЭС Вацлаў Казлоўскі.

Апошняя змена 16.02.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы