Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

24.12.2020

Энергетыка здароўя. На беларускай АЭС падвялі вынікі спартакіяды

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Малады калектыў Беларускай атамнай электрастанцыі паслядоўна прытрымлiваецца прынцыпаў здаровага ладу жыцця, з'яўляецца пастаянным удзельнікам як галіновых, так і тэрытарыяльных спартыўных спаборніцтваў, з якіх заўсёды вяртаецца з узнагародамі.

Пры падтрымцы прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускай АЭС ужо шмат гадоў праводзяцца круглагодныя спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў прадпрыемства. Зразумела, адыходзячы год унёс свае карэктывы ў спартыўны каляндар. Але спартакіяда ўсё ж адбылася! Хоць і ў скарочаным варыянце, і з захаваннем неабходных прафілактычных мерапрыемстваў.

У чацвер 24 снежня 2020 года ў актавай зале прадпрыемства былі падведзены вынікі спартакіяды, якая была прысвечана Дню энергетыка, а таксама ўручаны кубкі, медалі і граматы пераможцам і прызёрам спаборніцтваў. А яшчэ - сертыфікаты на набыццё спартыўнага інвентара.

Спаборніцтвы праводзіліся па 7 відах спорту: баскетболе, валейболе, футболе, дартсе, гіравым спорце, більярдзе і стральбе. Пераможцы і прызёры былі вызначаны, у асобных катэгорыях сярод мужчын і жанчын. За выключэннем футбола, гіравога спорту і більярда, у якіх спаборнічалі толькі мужчыны.

У агульнакамандным заліку з вялікай перавагай перамагла аб'яднаная каманда вучэбна-трэніровачнага цэнтра і цэха сувязі. Другое месца заняла каманда электрычнага цэха, а кубак за трэцяе месца атрымала таксама аб'яднаная каманда службаў галоўнага інжынера атамнай электрастанцыі.

Апошняя змена 24.12.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы