Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

24.09.2020

Заява Міністэрства энергетыкі ў сувязі з прыняццем Сеймам Літвы рэзалюцыі ў дачыненні да Беларусі

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Рэзалюцыя Сейма Літвы па пытаннях бяспекі БелАЭС з'яўляецца чарговай спробай умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і садзейнічае росту напружанасці ў міждзяржаўных адносінах. Дакумент носіць выключна палітычны характар.

Пытанні бяспекі Беларускай АЭС сталі для пэўных палітычных сіл Літвы прадметам пастаянных спекуляцый, магчымасцю «зарабіць балы» ва ўгоду ўласным інтарэсам. Для гэтага фармуецца вобраз Беларусі як крыніцы пагрозы ядзернай бяспецы ў Еўропе.

Большасць прэтэнзій літоўскага боку, у тым ліку тэзісы рэзалюцыі, грунтуюцца на здагадках, не маюць пад сабой абгрунтаваных аргументаў, а ў асобных выпадках — утрымліваюць недакладную інфармацыю. У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца аб загрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара першага энергаблока БелАЭС без адпаведнага дазволу рэгулюючага органа, нейкіх незаконных работах і безадказным развіцці ядзернай энергетыкі, што не адпавядае рэчаіснасці.

Мы разлічваем, што міжнародная супольнасць здольна аб'ектыўна ацаніць сітуацыю і не будзе браць пад увагу падобныя, відавочна палітызаваныя, не пацверджаныя фактамі ацэнкі літоўскага боку.

Збудаванне Беларускай атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з усімі неабходнымі патрабаваннямі бяспекі. Гэта неаднаразова пацверджана місіямі МАГАТЭ, ацэнкамі іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый, з якімі Беларусь супрацоўнічае на пастаяннай аснове.

Апошняя змена 24.09.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы