Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

17.07.2018

У спаборніцтвах па трыятлоне супрацоўніца БелАЭС пераадолела 113 кіламетраў

Крыніца: Астравецкая праўда

Нядаўна ў Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па трыятлоне на сярэдняй дыстанцыі Volatman-2018 (перакладаецца «Жалезны чалавек»). Астраветчыну на спаборніцтве годна прадставіла Людміла Шкурко, якая працуе на Беларускай АЭС.

Трыятлон уключаў тры няпростых выпрабаванні: плаванне на дыстанцыю 1,9 кіламетра, 90-кіламетровую велагонку і бег 21 кіламетр. Першы этап прайшоў у акваторыі вадасховішча Дразды, другі – па праспекце Пераможцаў, а апошні этап удзельнікі беглі па веладарожцы.

Пераадолець рознымі спосабамі 113 кіламетраў удзельнікам было няпроста – нядзіўна, што з двухсот спартсменаў дваццаць не дабраліся да фінішу. Але цяжкая траса не спалохала Людмілу Шкурко – яна дастойна пераадолела ўсе перашкоды і атрымала не толькі фізічную, але і маральную перамогу над сабой.

– У такіх спаборніцтвах удзельнічала ўпершыню, раней выступала толькі на бегавой дарожцы, таму было цікава, ці змагу наогул пераадолець 113 кіламетраў, – падзялілася ўражаннямі Людміла. – А ўбачыўшы, што трэба будзе памерацца сілай і вытрымкай з майстрамі спорту і спартсменамі сусветных стартаў, якія былі аснашчаны сучаснай спартыўнай экіпіроўкай, стала не па сабе. Але галоўным супернікам былі нават не яны, а мае ўласныя страхі і сумневы – ці змагу я гэта зрабіць?

Больш за ўсё хвалявалася за водны этап. Плаванне – не мой «канёк», ад думкі аб халоднай вадзе кідала ў дрыжыкі яшчэ на беразе. Але ўсё прайшло добра.

Велагонку, якая складаецца з пятнаццаці колаў па шэсць кіламетраў кожны, істотна ўскладніў моцны парывісты вецер – але і з гэтым справілася.

Калі выйшла на бегавую дарожку, думала, што, патрапіўшы ў сваю стыхію, прадэманструю майстар-клас. Аднак не тут-то было – папярэднія этапы далі аб сабе ведаць і стомленасць ўпарта цягнула назад. Гэта была, напэўна, самая павольная дваццатка, якую я бегала. Але іншым было не лягчэй: менавіта на гэтым этапе я змагла абагнаць многіх супернікаў.

Пасля фінішу мне ўручылі медаль за пераадоленне ўсёй дыстанцыі. Але калі б не падтрымка блізкага і дарагога чалавека, які суправаджаў мяне ўсе тры этапы і які падтрымліваў баявой і маральны дух, я б магла не вытрымаць. І няхай я не заняла прызавога месца, для мяне гэта была перамога.

Апошняя змена 17.07.2018
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы