Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

25.05.2018

Прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Казахстан наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Мэта візіту казахстанскай дэлегацыі – вывучэнне вопыту Беларусі па рэалізацыі Нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы і праекта будаўніцтва Беларускай АЭС.

Беларускую АЭС казахстанская дэлегацыя наведала 24 мая 2018 г. Госці азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС, пабывалі ў рэактарным і турбінным зале, будынку КРУЭ на пляцоўцы будаўніцтва станцыі. Азнаёміліся з падрыхтоўкай персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры.

У ходзе візіту адбыліся перамовы прадстаўнікоў Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Казахстан з намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь М. І. Михадюком і генеральным дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» М. В. Філімоновым.

Таксама госці азнаёміліся з культурна-гістарычнымі славутасцямі Астравецкага краю.

Візіт дэлегацыі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Казахстан у Рэспубліку Беларусь завершыцца 25 мая 2018 г.

Чытаць 1313 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы