Пры падтрымцы прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускай АЭС у перыяд з 23 студзеня па 21 лютага 2021 года на базе стадыёна САК «Імпульс» прайшоў лыжны фестываль пад назвай «На лыжах да здароўя».
123 работніка прадпрыемства разам са сваімі дзецьмі прынялі ўдзел у лыжных заездах. Сваю долю рызыкі дадаў і спаборніцкі момант: больш удзельнікаў - больш шанцы на перамогу. Усяго «на лыжах да здароўя» высунуліся 12 каманд
Каманды былі падзелены па групах, па ліку работнікаў у падразьдзяленні.
У першай групе спаборнічалі аддзелы з колькасцю да 10 чалавек. Тут першае месца заняла каманда лабараторыі псіхафізілагічнага забеспячэння, паказаўшы аднолькавы працэнтны паказчык удзельнікаў (ПП) з камандай аддзела надзейнасці і аналізу бяспекі (заўв. суадносіны ўдзельнікаў каманды да агульнай колькасці працуючых у падраздзяленні), але апярэдзіўшы апошніх па часе на дыстанцыі (ЛПФЗ - 4 км за 43 хвіліны 30 секунд, АНАБ - 4 км за 1 гадзіну 15 хвілін і 8 секунд). Як вынік другое месца дасталася АНАБ. Трэцяе месца заняла каманда планава-эканамічнага аддзела.
У другой групе, спаборнічалі аддзелы з колькасцю ад 11 да 50 чалавек. Месцы ў гэтай групе размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда аддзела ядзернай бяспекі (ПП = 32,3%)
2 месца - каманда вытворча-тэхнічнага аддзела (ПП = 30,3%)
3 месца - каманда цэха па абыходжанні з РАА (ПП = 14,8%)
Трэцяя група, як і чакалася, была самай масавай: у ёй прыняло ўдзел 6 каманд. Тут выступалі каманды, з колькасцю работнікаў у падраздзяленні больш 51-го - гэта каманда электрычнага цэха - 6 месца (ПП = 3,1%), каманда цэха цэнтралізаванага рамонту - 5 месца (ПП = 5,1%), каманда хімічнага цэха - 4 месца (ПП = 8,8%), 3 месца заняла каманда вучэбна-трэніровачнага цэнтра (ПП = 12,7%). З найбольшым колькасцю ўдзельнікаў - 24 чалавекі - выніковае другое месца ў групе заняла каманда турбіннага цэха (ПП = 19,8%). Першае месца ў гэтай групе заняла каманда цэха радыяцыйнай бяспекі з ПП = 21,8%.
Лыжны фэст адбыўся: усе ўдзельнікі, а гэта 40 жанчын і 83 мужчыны, у агульнай складанасці пераадолелі 412 км, атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі і зарад бадзёрасці, але салодкае ўзнагароджанне ад прафсаюзнага камітэта Беларускай АЭС.