Надрукаваць гэтую старонку
26.06.2026

Беларуская АЭС стала пераможцам адразу ў трох намінацыях Рэспубліканскага конкурсу "Лідары прамысловасці-2026"

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Кожны год ён праводзіцца сярод прадпрыемстваў — вытворцаў прамысловай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Сёлета Беларуская атамная электрастанцыя стала лепшай у наступных намінацыях катэгорыі "Энергетыка":

  • "Праект года ў галіне ўкаранення сістэм менеджменту якасці";
  • "Прадпрыемства года — лідар у галіне імпартазамяшчэння";
  • "Прадпрыемства года — лідэр у галіне развіцця чалавечага капіталу". 

Таксама прадстаўнікі Беларускай АЭС адзначаны асабістымі ўзнагародамі:

  • Кіраўніком года ў прамысловасці (катэгорыя "Энергетыка") стаў генеральны дырэктар Сяргей Бабовіч;
  • "Жанчына — спецыяліст года ў прамысловасці" (катэгорыя "Энергетыка") — вядучы інжынер па якасці аддзела кіравання якасцю Анастасія Кількоўская.
Апошняя змена 26.06.2026

Галерэя малюнкаў