Надрукаваць гэтую старонку
03.11.2026

Астравецкія школьнікі пабывалі на EnergyExpo

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У заключны дзень Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo) школьнікі з горада атамшчыкаў Астраўца азнаёміліся з маштабнай экспазіцыяй і наведалі стэнд Беларускай АЭС.

Асноўнай мэтай мерапрыемства стала папулярызацыя інжынерных прафесій, знаёмства падрастаючага пакалення з перадавымі тэхналогіямі ў сферы энергетыкі і павышэнне ўзроўню ведаў аб мірным атаме.

Спасцігнуць асновы атамнай прафесіі навучэнцам дапамаглі работнікі групы па кіраванні персаналам аддзела кадраў БелАЭС, лабараторыі псіхафізілагічнага забеспячэння і аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў, якія прадстаўлялі прадпрыемства на працягу ўсіх дзён форуму і выставы.

Падчас паездкі навучэнцы наведалі аб'яднаны стэнд Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Дзеці даведаліся аб маштабах і структуры энергасістэмы краіны, а таксама аб лічбавых тэхналогіях, якія ўкараняюцца ва ўпраўленне электрасеткамі.

Экспазіцыя Беларускай АЭС расказала дзецям пра тое, як уладкавана атамная электрастанцыя, як забяспечваецца яе бяспека і бяспека навакольнага асяроддзя, якія прафесіі запатрабаваныя ў атамнай энергетыцы.

Не абмінулі сваёй увагай астравецкія школьнікі стэнд Расатама і БелРАА.

Для гасцей з Астраўца была арганізавана адукацыйная віктарына, дзе яны змаглі прадэманстраваць свае веды ў галіне энергазберажэння і экалогіі, а таксама атрымаць памятныя сувеніры ад прадстаўнікоў энергетычнай галіны.

Апошняя змена 03.11.2026

Галерэя малюнкаў