Надрукаваць гэтую старонку
16.10.2026

На Беларускай АЭС адбылося пасяджэнне секцыі "Фінансава-эканамічная палітыка" тэхніка-эканамічнага савета ДВА "Белэнерга"

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

14-15 кастрычніка 2026 года на прадпрыемстве адбылося пасяджэнне секцыі "Фінансава-эканамічная палітыка" тэхніка-эканамічнага савета ДВА "Белэнерга".

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнік секцыі - намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга" Таццяна Улашчык, начальнік аддзела працы і заработнай платы ДВА "Белэнерга" Ганна Суша, яе намеснік Жанна Шэрыкава, а таксама намеснікі генеральных дырэктараў па эканамічных пытаннях і начальнікі аддзелаў арганізацыі працы і заработнай платы арганізацый, якія ўваходзяць у склад аб'яднання.

Адкрыў пасяджэнне генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч. У сваім прывітальным слове кіраўнік расказаў аб бягучым стане атамнай электрастанцыі, гісторыі рэалізацыі праекта першай Беларускай АЭС, сацыяльна-эканамічнай палітыцы прадпрыемства.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння былі меры па мінімізацыі адтоку высокакваліфікаваных кадраў, усталяванне рацыянальных суадносін паміж кіраўнікамі і спецыялістамі, аптымізацыя колькасці персаналу аб'ектаў сацыяльнай сферы.

За круглым сталом былі разгледжаны падыходы па планаванні фонду заработнай платы, пытанні аналізу выдаткаў на заработную плату, іх інтэграцыя ў падсістэму ІАС ДВА "Белэнерга" "Прагназаванне і планаванне фінансава-гаспадарчай дзейнасці ПраПлан".

Свае даклады аб асаблівасцях арганізацыі работы асобных аб'ектаў Беларускай АЭС прадставілі намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы Аляксей Рыс і начальнік аддзела арганізацыі працы і заработнай платы Яўген Палянскі.

Апошняя змена 16.10.2026

Галерэя малюнкаў