Надрукаваць гэтую старонку
31.08.2026

Падзяка Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На жнівеньскай педагагічнай нарадзе работнікаў сістэмы адукацыі Астравецкага раёна падзякай раённага аддзела адукацыі адзначана дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская АЭС".

"За шматгадовае супрацоўніцтва, актыўную сацыяльную пазіцыю і важкі ўклад у развіццё сістэмы адукацыі, стварэнне спрыяльных умоў навучання, выхавання і ўсебаковага развіцця падрастаючага пакалення. Ваш удзел робіць школьнае жыццё ярчэйшым, а будучыню нашых дзяцей – больш упэўненай", - гаворыцца ў тэксце падзякі.

Беларускую АЭС і Астравецкі раённы аддзел адукацыі звязваюць цесныя сувязі супрацоўніцтва.

Прадпрыемства ажыццяўляе шэфства над школай №3 і дзіцячым садам №4 горада Астраўца. У рамках заключаных з установамі дагавораў аб супрацоўніцтве, Беларуская АЭС умацоўвае матэрыяльную базу школы і дзіцячага сада, клапоціцца аб падрыхтоўцы да аздараўленчага сезона дзіцячага аздараўленчага лагера "Ластаўка", праводзіць сярод навучэнцаў прафарыентацыйныя і пазнавальныя мерапрыемствы, навучальныя заняткі і семінары.

У дзіцячым садзе адкрыта першая ў краіне "Атамная група".

Работнікі прадпрыемства рэгулярна наведваюць і аказваюць усебаковую дапамогу дзецям з Астравецкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама дзецям, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы і знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Астравецкага раёна.

З жыллёвага фонду Беларускай АЭС работнікам сістэмы адукацыі Астравеччыны прадастаўляюцца добраўпарадкаваныя кватэры.

Вось далёка не поўны пералік прыкладаў цеснага супрацоўніцтва Беларускай АЭС і Астравецкага раённага аддзела адукацыі.

Падзяку ад начальніка Астравецкага раённага аддзела адукацыі Людмілы Сасноўскай прыняў намеснік генеральнага дырэктара па якасці Аляксандр Ерын.

Апошняя змена 31.08.2026

Галерэя малюнкаў