Што абмеркавалі:
- сучасныя метады падбору і адбору персаналу;
- праграмы адаптацыі супрацоўнікаў;
- работу з кадравым рэзервам;
- прафарыентацыю і падтрымку маладых спецыялістаў.
Для гасцей таксама правялі экскурсію па інфармацыйным цэнтры і паказалі работу лабараторыі псіхафізіялагічнага забеспячэння.
Калегі з Гродна адзначылі, што атрыманыя веды дапамогуць укараніць новыя эфектыўныя рашэнні ў сістэму кіравання персаналам на родным прадпрыемстве.