Супрацоўнікаў атамнай станцыі павіншавалі ганаровыя госці:
генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч, старшыня Астравецкага райвыканкама Сяргей Медзвецкас, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко, старшыня Савета ветэранаў Міхаіл Філімонаў, а таксама настаяцель праваслаўнай царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла айцец Георгій Савіцкі.
Узнагароды, падзякі і званні – кожны супрацоўнік атамнай электрастанцыі атрымаў заслужанае прызнанне за сваю важную працу!
Атмасферу свята зрабілі незабыўнай выступленні творчых людзей і іх таленавітых дзяцей!