Надрукаваць гэтую старонку
03.06.2025

Ганаровыя граматы Савета Міністраў і падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь уручаны работнікам Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

2 чэрвеня 2025 года генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Сяргей Бабовіч уручыў работнікам прадпрыемства ганаровыя граматы Савета Міністраў і падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

На сходзе, прымеркаваным узнагароджанню, Ганаровая грамата ўрада была ўручана начальніку камэрцыйна-юрыдычнага аддзела Уладзіславу Ластоўскаму.

Падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь уручылі намесніку генеральнага дырэктара па эканоміцы Аляксею Рысу, намесніку начальніка аддзела ядзернай бяспекі Мікіце Гуцу, і кіраўніку групы аддзела тэхнічнай інспекцыі Руслану Скаржынскаму.

Узнагароджанне работнікаў Беларускай АЭС ажыццёўлена ў адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2025 года №215 "Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" і № 91р "Аб аб’яўленні Падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь" "за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё энергетычнай галіны".

Апошняя змена 03.06.2025

Галерэя малюнкаў