Надрукаваць гэтую старонку
26.04.2025

Беларуская АЭС на раённым суботніку

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

26 красавіка ў Астравецкім раёне праходзіць раённы суботнік. Работнікі Беларускай АЭС прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні, уборцы і прывядзеннi ў парадак не толькі тэрыторыі прадпрыемства, але і Астраўца – горада атамшчыкаў.

Сёння кіраўніцтва і калектыў атамнай станцыі далі старт новаму спартыўнаму парку ў трэцім мікрараёне горада паблізу фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Удзельнікі суботніка расчысцілі пляцоўку будучага сквера, пасадзілі дваццаць клёнаў і засеялі газон. У будучыні тут з'явіцца вулічны спартыўны комплекс для заняткаў спортам і новае прыгожае месца для адпачынку астраўчан.

Моладзь Беларускай АЭС прыняла ўдзел у пасадцы алеі, прымеркаванай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Апошняя змена 26.04.2025

Галерэя малюнкаў