Надрукаваць гэтую старонку
26.04.2025

Прадстаўнікі АТ "Канцэрн Расэнергаатам" і Фонду садзейнічання развіццю муніцыпальных утварэнняў "Асацыяцыя тэрыторый размяшчэння атамных электрастанцый" (Фонд "АТР АЭС") наведалі Беларускую АЭС з азнаямленчым візітам

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Сустрэча расійскай дэлегацыі з прадстаўнікамі беларускай энергасістэмы праходзіла ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС у рамках пашыранага пасяджэння фонду "АТР АЭС" (https://t.me/belaes_official/2143?single).

Прадстаўнікі расiйскага боку "з першых вуснаў" даведаліся пра станцыйнае жыццё беларускіх атамшчыкаў і пра ўмовы, створаныя для камфортнага пражывання ў горадзе-спадарожніку БелАЭС – Астраўцы.

Начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра Алег Жалноў азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з падрыхтоўкай персаналу атамнай электрастанцыі на поўнамаштабным трэнажоры пульта кіравання энергаблокам.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням фарміравання кадравага рэзерву і ўдзелу моладзі ў сацыяльна-значных праектах Беларускай АЭС.

 

Апошняя змена 26.04.2025

Галерэя малюнкаў