Надрукаваць гэтую старонку
25.04.2025

Спецыялісты Беларускай АЭС арганізавалі тэхнічны тур для работнікаў апарата кіравання ДВА "Белпалівагаз" на пляцоўку атамнай электрастанцыі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Беларускія газавікі наведалі інфармацыйны і вучэбна-трэніровачны цэнтры БелАЭС, дзе азнаёміліся з праектам атамнай станцыі новага пакалення "3+" - АЭС – 2006 і падрыхтоўкай персаналу на трэнажоры блокавага пульта кіравання.

Атамшчыкі і газавікі абмеркавалі эканамічнае значэнне і перавагі ядзернай энергетыкі для Беларусі, а таксама азнаёміліся з прынцыпамі работы і сістэмамі бяспекі на АЭС.

Тэхнічны тур прадоўжыўся на пляцоўцы атамнай станцыі, дзе работнікі Белпалівагаза змаглі ацаніць маштаб і значнасць асноўных аб'ектаў.

Апошняя змена 25.04.2025

Галерэя малюнкаў