Надрукаваць гэтую старонку
27.02.2025

Пытанні якасці і лідарства ў мэтах забеспячэння бяспекі абмеркавалі на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На Беларускай АЭС работнікамі аддзела ўпраўлення якасці і вучэбна-трэніровачнага цэнтра быў арганізаваны навучальны семінар-нарада на тэму "Iнтэграваная сістэма кіравання".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі генеральнага дырэктара, намеснікі галоўнага інжынера па напрамках дзейнасці АЭС, кіраўнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемства і ўпаўнаважаныя па інтэграванай сістэме кіравання ў падраздзяленнях.

Намеснікам генеральнага дырэктара па якасці Аляксандрам Ерыным былі агучаны асноўныя прынцыпы бяспекі міжнародных арганізацый (МАГАТЭ і САА АЭС), патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь і нарматыўных дакументаў рэгулюючага органа. Асобна разгледжаны пытанні, звязаныя з сістэмай кіравання аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, зроблены акцэнт на павышэнні ролі кіраўнікоў пры эксплуатацыі энергаблокаў Беларускай АЭС.

У рамках семінара таксама разглядаліся пытанні трансфармавання працэснай мадэлі прадпрыемства з тлумачэннем, як гэта палепшыць дзейнасць сістэмы кіравання прадпрыемствам. Вялікая ўвага надавалася пытанням лідарства і культуры бяспекі. Былі дадзены адказы на зададзеныя пытанні з залы.

Дадзеная тэма выклікала асаблівую цікавасць і абмеркаванне кіраўнікоў АЭС пасля семінара, што пацвярджае іх уцягнутасць з мэтай удасканалення працэсаў сістэмы кіравання прадпрыемствам.

Апошняя змена 27.02.2025

Галерэя малюнкаў