Надрукаваць гэтую старонку
27.01.2025

Назіральнікі ад краін СНД наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Прадстаўнікі місіі назіральнікаў ад СНД праявілі цікавасць не толькі ў пытаннях выбарчай кампаніі ў Беларусі, але і ў пытаннях мірнага атама.

27 студзеня 2025 года нацыянальныя назіральнікі наведалі інфармацыйны цэнтр БелАЭС, дзе азнаёміліся з ходам рэалізацыі праекта "АЭС-2006 пакалення 3+", асноўнымі прынцыпамі работы атамнай электрастанцыі і яе ўплывам на дабрабыт краіны ў цэлым.

Пасля тэарэтычнай часткі члены місіі назіральнікаў ад СНД адправіліся ў вучэбна-трэніровачны корпус за практычнымі навыкамі. Дасведчаныя інструктары па падрыхтоўцы персаналу на практыцы паказалі, як ажыццяўляецца кіраванне АЭС на прыкладзе поўнамаштабнага трэнажора блокавага пульта кіравання. У класе радыяцыйнай бяспекі назіральнікам прадэманстравалі работу ўстаноўкі кантролю радыёактыўнага забруджвання, індывідуальных дазіметраў і СIА, якія выкарыстоўваюцца на Беларускай АЭС.

"Пасля ўбачанага і пачутага сёння, я знаходжуся пад вялікім уражаннем" - сказаў адзін з членаў місіі назіральнікаў СНД.

Апошняя змена 27.01.2025

Галерэя малюнкаў