Надрукаваць гэтую старонку
22.01.2025

Беларуская АЭС выбірае стабільную будучыню

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У першы дзень датэрміновага галасавання кіраўніцтва Беларускай АЭС на чале з генеральным дырэктарам Сяргеем Бабовічам зрабіла свой выбар!

Праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю кіраўнікі атамнай электрастанцыі прыйшлі сем'ямі.

"Мы галасуем за нашу будучыню, будучыню нашых дзяцей, нашых сем'яў, нашага прадпрыемства і нашай краіны! Важны голас кожнага дзеля росквіту нашай Радзімы!" - падзяліўся сваім меркаваннем Сяргей Алегавіч.

Датэрміновае галасаванне праходзіць з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. Падчас датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 12.00 да 19.00 без перапынку. 26 студзеня, у асноўны дзень выбараў, галасаванне будзе праходзіць з 8.00 да 20.00.

Апошняя змена 22.01.2025

Галерэя малюнкаў