Надрукаваць гэтую старонку
28.05.2024

Каманда Беларускай АЭС стала абсалютным пераможцам спаборніцтваў санітарных і пажарных дружын

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У раённых спаборніцтвах грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны, якія прайшлі ў Астраўцы 24 мая 2024 года, пажарная і санітарная дружыны Беларускай АЭС сталі пераможцамі ўсіх этапаў і заваявалі першыя агульнакамандныя месцы.

Санітарныя дружыны выконвалі тэарэтычныя і практычныя заданні: праходзілі праверку камплектавання медыцынскіх сумак, дэманстравалі ўменне апранаць процігаз, праводзілі работу ва ўмоўных агменях камбінаванага паражэння і інфекцыйнай небяспекі.

Каманда Беларускай АЭС прадэманстравала высокую падрыхтоўку як у тэорыі, так і ў практыцы.

Спаборніцтвы пажарных дружын уключалі ў сябе баявое разгортванне ад мотапомпы, пераадоленне стометровай паласы перашкод, пажарную эстафету.

Кожны з этапаў уключаў у сябе элементы, дзе ўдзельнікам каманд трэба было паказаць свае навыкі ў надзяванні баявога адзення і пажарнага рыштунку, тушэнні падпаленага манекена, эвакуацыі і транспарціроўцы на насілках пацярпелага з зоны ўмоўнай надзвычайнай сітуацыі, злучэнні пажарных рукавоў, ствалоў, разгалінаваннi і пракладцы рукаўных магістральнай лініі для спрацоўкі "мішэні".

Дружыннікі прадэманстравалі ўменне аператыўна і зладжана працаваць пры выкананні пастаўленых задач. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі пажарнай дружыны БелАЭС.

Па выніках спаборніцтваў ва ўсіх этапах фармаванням грамадзянскай абароны Беларускай АЭС не было роўных. Як вынік - першае месца сярод санітарных і пажарных дружын і пуцёўка на абласныя спаборніцтвы.

Апошняя змена 28.05.2024

Галерэя малюнкаў